Захапленне праз усё жыццё

- 11:13Нам пішуць

Мабыць, няма сёння ніводнай сям’і, у якой хоць нехта ў свой час не захапляўся збіраннем марак. А ёсць і такія, у якіх гэтым хобі захоплены некалькі пакаленняў: ад дзядулі да ўнукаў. Адна з такіх сем’яў, з якой мне пашчасціла пазнаёміцца асабіста, — сям’я філатэліста Фрэдэрыка Антонавіча Гушчы, старшыні Гродзенскага абласнога праўлення Беларускага саюза філатэлістаў. Сваё захапленне ён пранёс праз усё жыццё, здолеў захапіць гэтай цікавай справай сваіх дзяцей, унукаў, а ў будучыні — і праўнукаў.

Тэматыка сямейных калекцый вельмі разнастайная. Вось толькі некаторыя з апошніх тэм шматлікіх сямейных калекцый: “Птушка года Беларусі”, “Святая гісторыя Новага Запавету”, “Масква алімпійская”, “І памятае свет выратаваны”, “Млекакормячыя Беларусі”, “Птушкі, якія гняздуюць у Беларусі”. Кожная з пералічаных удастоена найвышэйшых узнагарод на філатэлістычных выставах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.

Фрэдэрык Антонавіч выступае арганізатарам філатэлістычных выстаў у Гродзенскай вобласці, у родным Скідзелі, у сярэдняй школе № 2 Скідзеля, выпускніком якой з’яўляецца сам, прыцягвае для ўдзелу ў конкурсах, якія праводзяцца сярод маладых філатэлістаў, выхаванцаў Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Скідзеля. Мяне таксама захапіла гэта цікавая справа.

Ілья ПРЫМАК,
вучань 8 “А” класа сярэдняй школы № 2 Скідзеля Гродзенскага раёна.