Захаваем малую радзіму — зберажом планету

- 11:17Навіны рэгіёнаў

Навучэнцы Гомельшчыны заваявалі 25 дыпломаў на рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе, прысвечаным праблемам клімату.

Конкурс літаратурных работ “Наш свет — Зямля” праводзіўся Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Навучэнцы Гомельскай вобласці заваявалі 25 дыпламоў, што склала 81% ад агульнай колькасці ўзнагарод. У ліку пераможцаў і прызёраў — дзеці з Гомеля, Светлагорскага, Мазырскага, Чачэрскага, Веткаўскага, Лельчыцкага, Калінкавіцкага, Рэчыцкага, Брагінскага, Лоеў­скага раёнаў і прадстаўнікі абласнога Палаца творчасці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.