Зімовая казка ў “Снегавічку”

- 15:30Нам пішуць

З 26 снежня па 4 студзеня ў нашай школе працаваў прышкольны лагер “Снегавічок”. За гэты час адпачылі і ўмацавалі сваё здароўе 35 хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку дзеці з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў. У распараджэнні школьнікаў былі прасторная спартыўная зала, мультымедыйныя праектары, камп’ютарны клас, бібліятэка, сталовая.

Першы дзень работы лагера быў адкрыты гульнёй “Знаёмства” і спартыўным святам “Вясёлыя старты”. У іншыя дні — таксама шмат цікавага: віктарыны “Экалагічнае асарці”, “Музычны калейдаскоп”, “Зімовы КВЗ”, “Вясёлыя далонькі”, “Малыя Алімпійскія гульні”, экскурсіі ў Мінск на галоўную ёлку краіны, у агра-сядзібу “Ё-маё”, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакала навагодняя праграма з падарункамі і гарачай гарбатай, у цэнтр бяспекі МНС Ліды.

Штодня ў лагеры праводзіліся мерапрыемствы па аздараўленні. Ранішнюю музычную зарадку праводзілі настаўнікі фізкультуры. Пад іх кіраўніцтвам на працягу лагернай змены былі праведзены “Зорны марафон”, спартландыя “Малыя Алімпійскія гульні”.

Дзеці з радасцю і карысцю правялі час у лагеры ў перыяд зімовых канікул.

Марыя САДОЎСКАЯ,
дырэктар лагера Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.