Зімовыя прыгоды

- 15:59Нам пішуць

Напярэдадні зімовых канікул і навагодніх святаў у гімназіі Шклова было надзвычай цікава: конкурсы малюнкаў, урокі бяспекі, калектыўна-творчыя справы. Добры настрой і чаканне цудаў пануюць і цяпер.

Добрай традыцыяй ужо некалькі гадоў стала правядзенне конкурсу “Тэхнаёлка”. У конкурсе бралі ўдзел усе навучэнцы пачатковай школы. Сумесна з бацькамі дзеці праявілі творчасць, фантазію, уменне. Выстаўка ёлак натхніла вучняў паўдзельнічаць у пазнавальнай гульні “Ці толькі ў елкі іголкі?”

Дзякуючы ўрокам бяспекі вучні пашырылі веды аб правілах паводзін у зімовы час. Скласці мазаіку бяспекі дапамаглі сур’ёзныя тэмы: абмаражэнне, галалёд, выбухова-небяспечныя прадметы, тонкі лёд і іншыя. Цяпер вучні ўзброены ведамі.

Зусім другі настрой панаваў на конкурсе малюнкаў. У суправаджэнні зімовых музычных кампазіцый вучні з задавальненнем і натхненнем малявалі атрыбуты зімовых святаў і прыгажосць прыроды ў гэтую пару года.

Вось такія зімовыя прыгоды адбыліся з нашымі навучэнцамі.

Марыя ГЛЕБАВА,
Святлана АЛЕЙНІКАВА,
настаўніцы пачатковых класаў гімназіі Шклова.