“Зіма, зімачка, зіма! Весялей цябе няма…” Напэўна, кожнаму, хто прыйшоў у шосты дзень у школу на “Дзень снегу”, хацелася напяваць гэтыя словы.
Нарэшце, прыйшла доўгачаканая зіма — з марозам і снегам, нарэшце, можна ўволю пакатацца з сябрамі на лыжах і санках, пагуляць у снежкі, паказаць сваё ўмельства і спрыт. Вучні Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы з задавальненнем прынялі ўдзел у прапанаваных мерапрыемствах. Яны спаборнічалі на лепшага снежнага снайпера, на самага хуткага лыжніка, на самага крэатыўнага мастака. І хаця снег не вельмі хацеў ляпіцца, гэта не пашкодзіла ўдзельнікам атрымаць мора радасці і задавальнення. Яшчэ доўга ляталі снежкі, яшчэ доўга гучаў дзіцячы смех. І так хацелася, каб гэты дзень працягваўся бясконца…
Алена АМЕЛЬЯНОВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.