Вучні Паляцкішскай сярэдняй школы штогод аказваюць дапамогу Беняконскаму лясніцтву ў пасадцы лесу. І сёлета не засталіся ў баку ад гэтай важнай экалагічнай кампаніі: прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу — 2017”. Працавалі вучні старанна: высадзілі сеянцы хвоі і бярозы на плошчы 4,2 га, унеслі асабісты ўклад у прымнажэнне лясоў. Працай вучняў засталіся задаволены ляснік Вячаслаў Іванавіч Собаль і майстар участка Часлаў Сцяпанавіч Масель.
Чалавек, які пасадзіў хоць некалькі маленькіх расточкаў, ніколі не будзе знішчаць дрэвы, а будзе праяўляць беражлівыя адносіны да прыроды, прапагандаваць экалагічныя веды сярод насельніцтва.
Пройдзе час: набяруць сілу і зашумяць зялёным лісцем маладыя дрэўцы, пасаджаныя нашымі вучнямі. Калі вучні стануць дарослымі людзьмі, то з гордасцю змогуць сказаць: “Мы некалі зрабілі добрую справу — пасадзілі лес”.
Іван ГАБІС,
педагог сацыяльны Паляцкішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці .