Зямля — наш агульны дом!

- 10:54Нам пішуць

У Клайшанскай базавай школе прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню Зямлі. У гэты дзень школа нібы ажыла, бо былі задзейнічаны ўсе: навучэнцы, педагогі, бацькі.

Былі створаны дзве каманды — “Эколагі” і “Радыёлагі”. Кожнай камандзе далі карткі з назвамі этапаў. Каманды павінны былі прайсці праз гістарычны, геаграфічны этапы, успомніць вершы і песні аб роднай зямлі. Абедзве каманды імкнуліся выйграць, але перамогу заваявала каманда “Радыёлагі”.

Мерапрыемства скончылася словамі: “Заўтрашні дзень Зямлі будзе такім, якім мы яго створым сёння. Трэба берагчы нашу Зямлю. Не рвіце кветкі, не ламайце дрэвы, не разбурайце птушыных гнёздаў! Няхай кожны з вас пасадзіць дрэва, кветкі і даглядае іх з любоўю. Ад кожнага з нас залежыць будучыня нашай Зямлі”.

Хрысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар Клайшанскай базавай школы.