АРТ-квартал
Педагог з Ганцавіч Ірына Мінько выкарыстоўвае ў рабоце як напрацоўкі народных майстроў, так і сваю багатую фантазію

Ганцавіцкі раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці — гэта дружная каманда вопытных педагогаў, якія дапамагаюць раскрывацца юным талентам. У іх ліку прафесіяналы самых розных напрамкаў.