Чыталі класіку

- 14:32Нам пішуць

У Субацкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе ў рамках тыдня рускай мовы і літаратуры адбыўся конкурс чытальнікаў “Со мною Муза говорила…”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вучні 5—11 класаў. Па ўмовах конкурсу, кожны ўдзельнік чытаў урывак з паэтычнага твора, які ўваходзіць у школьную праграму па літаратуры.

Уменне данесці думку аўтара сродкамі акцёрскага майстэрства — асаблівы дар. І кожны ўдзельнік пастараўся прадэманстраваць строгаму журы ўсё, на што ён здольны. Конкурс даў магчымасць дзецям паспрабаваць сябе на сцэне, пазнаёміцца з творчасцю розных паэтаў, прачуць, якое цікавае чытанне, як па-рознаму можна прачытаць адзін і той жа твор. На сцэне прагучалі творы Пушкіна, Лермантава, Някрасава, Ясеніна, Блока, Сіманава, Еўтушэнкі.

Вызначыць лепшых майстроў мастацкага слова членам журы аказалася не так лёгка, бо ўсе выступалі годна. Пераможцай прызналі навучэнку 6 класа Настассю Васільеву, на другім месцы — навучэнка 9 класа Паліна Дудзінская, на трэцім — навучэнкі 5 класа Лізавета Масевіч і 11 класа Гражына Кавальчук. Пераможцай глядацкага галасавання стала Паліна Дудзінская.

Прачыталі вершы і вучні, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў. І гэта радуе! Конкурс спрыяў абуджэнню цікавасці да паэзіі, да рускай літаратуры.

Ірына ЛІЦКЕВІЧ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
Субацкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна.