Да юбілею Аляксандра Міхайлавіча Радзькова

- 14:53Людзі адукацыі

Сёння з нагоды юбілею прымае віншаванні Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў — педагог, вучоны, выбітны дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Мы таксама далучаемся да шматлікіх пажаданняў ад сяброў, калег, паплечнікаў і жадаем вам, шаноўны Аляксандр Міхайлавіч, здароўя і натхнення!

Знакавыя людзі ёсць у жыцці кожнага з нас. Такі чалавек ёсць і ў нашага калектыву. Гэта А.М.Радзькоў — чалавек шырокай эрудыцыі, здольны бачыць на перспектыву.

Аляксандр Міхайлавіч часта станавіўся нашым прафесійным суразмоўцам, героем нашых матэрыялаў (удзельнічаў у праекце “Настаўніцкай газеты” “Мая школа”). Затым стаў дарадцам і памочнікам, заўсёды знаходзіў час для сустрэч і абмеркавання надзённых пытанняў. Менавіта дзякуючы Аляксандру Міхайлавічу мы здолелі пераасэнсаваць місію газеты і зрабіць яе пляцоўкай для абмену лепшымі педагагічнымі практыкамі ад лепшых настаўнікаў краіны.

Цяпер Аляксандр Міхайлавіч — наш аўтар, што робіць гонар Выдавецкаму дому “Педагагічная прэса” і “Настаўніцкай газеце”. І мы вельмі спадзяёмся, што наша супрацоўніцтва будзе працягвацца і множыцца новымі ідэямі і праектамі.

Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў нарадзіўся 1 ліпеня 1951 года ў вёсцы Вотня Быхаўскага раёна. Сярэднюю школу скончыў у рабочым пасёлку торфазавода Чырвоная Беларусь. З 1968 па 1973 год вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута. Затым служыў у Савецкай Арміі.

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова працаваў з 1974 па 2003 год: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры алгебры і геаметрыі; намеснік дэкана фізіка-­матэматычнага факультэта, прарэктар па вучэбнай рабоце, першы прарэктар, рэктар.

З 2003 па 2010 год — міністр адукацыі Беларусі.

З 2010 па 2014­-ы — першы намеснік кіраўніка Адмі­ністрацыі прэзідэнта.

З 2014 па 2015­-ы — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2007 па 2018-­ы — старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Доктар педагагічных навук, прафесар матэматыкі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Дарует счастье не то, что окружает, а ощущение и отношение к окружающему

Жизнь распорядилась так, что деловые, а затем и дружеские отношения с Александром Михайловичем у меня сложились после окончания МГПИ им. А.А.Кулешова. В институте у нас были эпизодические и мимолетные встречи.

Александра Михайловича всегда выделяла особенность: он с интересом наблюдал за поведением людей, отмечая их необычность, оригинальность мышления. И эти наблюдения он умело трансформировал и излагал в научной, психолого-­педагогической и жизненно-­юмористической манере.

Вот несколько поучительных примеров подачи информации, подтверждающих вышесказанное:

***

“Как обычно, у всех лекторов есть заготовки. Вот и у меня было примерно 17 задач для занятий по математике с учителями. С этими задачами я пришел на занятие с учащимися, победителями областной олимпиады, и через 30 минут задач “не стало”! Заскакиваю на кафедру по математике и кричу: “Хлопцы, дайте задач!”

Так будущий ректор и министр образования понял на практике, что такое индивидуальный и личностно ориентированный подход в преподавании. Учащиеся Могилевского областного лицея № 1 показали Александру Михайловичу, что даже трудные задачи НЕ ВСЕГДА имеют единственное решение. Но рассказывал он эти истории эмоционально, с восхищением!

***

Свои наблюдения Александр Михайлович мастерски оформил в своей книге “Мой физмат”. Рукопись этой книги я прочитал на одном дыхании! Практически 100% персонажей — это мои преподаватели, сокурсники, друзья, коллеги по работе. О своем физмате Александр Михайлович рассказал необычно, через преподавателей.

Небольшой отрывок из книги “Мой физмат”:

“Если физмат рассматривать как единый организм, то я его клетка, всю жизнь ощущал это физически. Поэтому, когда потребовалось рассказать о факультете, то текст я не писал, он из меня “вытекал”.

Хочу закончить писать о моём физмате, а он меня не отпускает…

Хочу закончить писать о моём физмате, а он меня не отпускает…

По прочтении рукописи я не сдержался и посоветовал автору дать иное заглавие книге — “ТОЧЬ-­В-­ТОЧЬ”.

А сегодня, накануне юбилея Александра Михайловича, хочется отметить самое главное, с моей точки зрения, в мироощущении Александра Михайловича: юбиляру дарует счастье не то, что его окружает, а его ощущение и отношение к окружающему. Пожалуй, это самое главное, что делает каждого человека СЧАСТЛИВЫМ!

Случай из студенческой жизни.

В студенческой столовой обед. С аппетитом кушает студент, а перед ним на столе лежит листик с планом работы на день из 17 пунктов. Семь плюсиков (прочитал, встретился…) и десять минусов — это еще необходимо сделать (сходить в кино с девушкой…). Этим студентом был А.М.Радьков. Сейчас я понимаю, что Александр Михайлович достиг всего в своей жизни за счет постоянного самообразования. Мне, молодому студенту, это наблюдение подсказало, что жизнь свою нужно планировать, а не только подчиняться “дуновению ветра”.

В свое время А.М.Радьков резко изменил мою судьбу и осуществил мою мечту работать с одаренными детьми в профильных классах. За это я ему очень благодарен.

Своя история знакомства с Александром Михайловичем и у директора нашего лицея Петра Владимировича Шилова: “Знакомство с Радьковым Александром Михайловичем состоялось в далеком 1978 году. Я был студентом 2 курса физико­математического факультета, а Александр Михайлович уже преподавал. И с тех пор мы не расстаемся. Жизненный путь Александра Михайловича состоит из множества побед и достижений. Одно из самых значимых — создание учебно­методического комплекса на базе Могилевского педагогического института им.А.А.Кулешова в 1989 году.

Цель комплекса — консолидация усилий учреждений разного типа (довузовского и поствузовского образования) по решению задачи взаимодействия психолого­-педагогической теории и практики, направленная на обеспечение целостности и непрерывности системы подготовки педагогических кадров. А уже в 1990 году была открыта средняя специализированная школа­-интернат III ступени (лицей) при Могилевском государственном педагогическом институте им.А.А.Кулешова.

В этом деле Александр Михайлович показал себя как ученый в высоком понимании этого слова, проявив целе­устремленность и стратегическое мышление. Он в это время работал проректором в институте, но находил время прочитать лекцию учащимся, выступить перед учителями.

Прошло более 30 лет, а детище Александра Михайловича — лицей — успешно функционирует, развивается, дает возможность школьникам из глубинки получать качественное образование”.

В нашем лицее Александр Михайлович всегда был желанным гостем, а его выступления и советы коллектив педагогов воспринимал с воодушевлением.

Валерий БАРАШКОВ,
учитель физики Могилевского областного лицея № 1, народный учитель
Республики Беларусь.

Талент пераконваць словам

Доктар педагагічных навук Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў, несумненна, мае многа талентаў. Чалавек энергічны, са сваім арыгінальным светабачаннем, ён шмат што ўмее, шмат што ведае. Менавіта рысы характару дапамаглі Аляксандру Міхайлавічу праявіць сябе ў якасці вучонага, палітыка, дзяржаўнага дзеяча.

Сустракаючыся з ім як з міністрам, першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, памочнікам прэзідэнта, старшынёй грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, у яго асобе я найперш бачыў праяўленне ўсіх тых памкненняў, што і павінны быць уласцівы чалавеку на высокай пасадзе ў вырашэнні тых ці іншых пытанняў, розных праблем. Але прызнаюся, што кожная сустрэча — сам­-насам ці нават яшчэ з кім-­небудзь — дабаўляла і разумення таго, што перад табой інтэлектуал, той суразмоўца, які не толькі дапамагае зняць пытанне, не толькі ставіць перад табой канкрэтную задачу, але і пашырае, развівае твой кругагляд.

Таму для мяне не стала вялікім дзівам, калі за апошнія два гады адна за другой з-­пад пяра вучонага з’явіліся адразу тры кнігі. Некаторыя іх старонкі друкаваліся і працягваюць друкавацца ў перыёдыцы — у “Настаўніцкай газеце”, “Звяздзе”. Вось назвы гэтых кніг — “Дыскрэтны падыход да назірання жыцця”, “Мой фізмат”, “Маленькія гісторыі нашай сям’і” (апошняя з кніг — у суаўтарстве з дачкой — членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Ра­сіі Наталляй Ігнаценка). Выдаўцы — а ўсе кнігі пабачылі свет у “Мастацкай літаратуры” — і назву серыйную далі: “Люстэрка часу”… Аляксандр Радзькоў сапраўды расказвае пра час, пра свой уласны час. На старонках публіцыстычнага ўзірання ва ўчарашні дзень, які ў кнігах ён перажывае наноў, праз многія і многія гады пасля тых ці іншых падзей здараецца сапраўднае перапляценне мінулага і будучыні. А значыць — сама сучаснасць, якой жыве аўтар..

Выдаўцы, кнігагандляры (і нават крытыкі) знойдуць, да якога жанру аднесці кнігі Аляксандра Радзькова. Ведаю, што чытачы ў іх ёсць. Сярод іх, канечне, і тыя, хто прадстаўлены ў іх героямі, і тыя, хто ведае самога Аляксандра Міхайлавіча. А яшчэ тыя, хто паспрабаваў яго — выпадкова ці мэтанакіравана — адкрыць, знайсці праз старонкі напісанага нешта больш важнае, чым проста словы…

Захоплены кнігай, кніжніцтвам чалавек, якога ў значнай ступені выпеставалі, выхавалі як асобу менавіта кнігі, чытанне, Аляксандр Радзькоў у сваім пуб­ліцыстычным аглядзе жыцця застаецца педагогам. Не, ён не шумны выхавальнік, але і не ціхі дыдактык. Ён проста пісьменнік, які адважна і адкрыта вырашыў пагаварыць з чытачом, так, як праз усё жыццё ён гаварыў з сябрамі, блізкімі людзьмі. Пагаварыць спакойна, шчыра, мо часам і асцярожна, каб некага не параніць словам. Ён не хаваецца за мастацкімі вобразамі, за рознымі параўнаннямі, метафарамі, іншымі фарбамі, якія, несумненна, маюць велізарную ролю ў літаратуры. Але жыццё яму, менавіта Радзькову, нагадвае пра самыя глыбокія сюжэты, прымушае выцягваць з цянётаў памяці самае важнае. І нейкім дзіўным чынам выбудоўваецца кампазіцыя аповеду, настолькі разумна выкла­дзеная з рознакаляровых цаглінак жыцця, жыццёвага вопыту, што да кніг інтэлектуальна багатага чалавека пачынаеш адчуваць прыцягненне. Звычайнае чытацкае прыцягненне. І тады ўжо ніякага значэння не маюць развагі пра жанр. Галоўнае, што ты знайшоў сваю кнігу, не памыліўся ў чытацкім выбары.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ,
дырэктар—галоўны рэдактар
“Выдавецкага дома “Звязда”.

Фотаздымкі з архіва рэдакцыі.