Эканоміць ваду вучыў Бабёр

- 15:40Нам пішуць, Рознае

Навучэнцы 4 класа Мальскага дзіцячага сада — пачатковай школы — актыўныя ўдзельнікі шматлікіх раённых, абласных конкурсаў і праектаў па энергазберажэнні і экалогіі. Мы не стаім на адным месцы. Так, нядаўна прынялі ўдзел у II экаўроку міжнароднага адукацыйнага праекта “Захавальнікі вады”. У лістападзе 2015 года ва ўстанове прайшоў I міжнародны экаўрок, за ўдзел у якім каманда 4 класа атрымала дыплом, а наша ўстанова адукацыі — падзячны ліст.

Мэта экаўрока — сфарміраваць у школьнікаў адказнае стаўленне да водных рэсурсаў і навучыць берагчы ваду. Гэта рашае адну з самых актуальных задач сучаснага навучання і выхавання — задачу экалагічнай асветы школьнікаў з акцэнтам на штодзённую практыку водазберажэння.

Прыняўшы ўдзел у ІІ экаўроку, дзеці пазнаёміліся са статыстычнымі данымі па тэме, адправіліся ў падарожжа па свеце вады з героем экаўрока Бабром і даведаліся шмат цікавых фактаў пра ваду. Займальнай і пазнавальнай стала настольная гульня на званне “воднага знаўцы”, дзе школьнікі працавалі ў камандзе, выконваючы займальныя заданні, і спаборнічалі паміж сабой. Мэта гульні — зматываваць навучэнцаў цаніць і эканоміць ваду. У выніку былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі дыпломы. Падчас завяршальнага этапу экаўрока праведзены захапляльныя заняткі па вырабе карманных кніжачак. Пачаткоўцы дома змаглі падзяліцца набытымі ведамі і атрыманымі ўзнагародамі.

Вынікам праекта “Захавальнікі вады” стала справаздача фотаздымкаў аб экаўроку, за правядзенне якога арганізатары праекта адзначылі дыпломам настаўніка і падзячным лістом установу.

Святлана ВАРАНОВІЧ,
настаўніца Мальскага дзіцячага сада — пачатковай школы Астравецкага раёна.