Германія: cтудэнты едуць за мяжу дзеля жаданай спецыяльнасці

- 12:29Паралелі

Аўстрыя застаецца найбольш прывабнай краінай Еўропы для нямецкіх студэнтаў. На другім месцы —  Нідэрланды. Брытанія замыкае тройку самых папулярных краін сярод нямецкай моладзі, якая выбрала навучанне за мяжой, паведамляе Федэральнае статыстычнае ўпраўленне Destatis.

У аўстрыйскіх універсітэтах набываюць адукацыю амаль 29 тысяч маладых немцаў. У Нідэрландах здаюць экзамены і атрым­ліваюць дыпломы 22 тысячы студэнтаў з Германіі, а ў Вялікабрытаніі — 15,7 тысячы.

У цэлым жа колькасць студэнтаў, якія выбіраюць навучанне за мяжой, адносна невялікая. Статыстыка сцвярджае, што на кожную 1000 студэнтаў у Германіі прыпадае толькі 55 тых, хто вучыцца за межамі краіны.

Асноўная прычына выбару навучання за мяжой — магчымасць атрымаць жаданую спецыяльнасць. У студэнтаў, якія атрымліва­юць дыплом у Аўстрыі, самымі папулярнымі кірункамі з’яўляюцца грамадскія навукі, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі. У Нідэрландах і Вялікабрытаніі — бізнес, менеджмент і юрыдычныя навукі.