Германія: міністр адукацыі Анета Шаван падала ў адстаўку

- 12:25Паралелі
Анета Шаван

Пра гэта было аб’яўлена на сумеснай прэс-канферэнцыі канцлера Германіі Ангелы Меркель і кіраўніка Мінадукацыі. Шаван, зрэшты, не прызнае факт плагіяту і мае намер судзіцца з універсітэтам Дзюсельдорфа, які днямі пазбавіў яе доктарскай ступені.

Анета Шаван“Калі міністр адукацыі пачынае судовы працэс супраць універсітэта, гэта стварае непатрэбнае напружанне і для маёй пасады, і для міністэрства, і для ўрада, і для партыі ў цэлым. Я жадала б гэтага пазбегнуць, каб не шкодзіць іміджу міністэрства і яго кіраўніка”, — сказала яна журналістам.
Прадстаўнікі ўніверсітэта Дзюсельдорфа настойваюць, што Анета Шаван “сістэматычна і свядома” капіравала ў сваёй дысертацыі “Асоба і сумленне” тэксты чужых навуковых прац. Скандал адбыўся за 8 месяцаў да парламенцкіх выбараў, і хоць Шаван не лічыцца адным з ключавых членаў урада, яна доўгія гады займала важныя пасады ў кіраўніцтве Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і лічыцца блізкім паплечнікам Ангелы Меркель.