Гуляй, Масленіца

- 11:04Нам пішуць

Скончыўся самы салодкі, самы смачы масленічны тыдзень. Масленіца — вясёлыя провады зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Нават бліны, абавязковы атрыбут масленіцы, маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўляюць сабой сімвал сонца, якое разгараецца ўсё ярчэй, падаўжаючы дні.

17 лютага ў Мушынскім ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці прайшлі гулянні, прысвечаныя провадам зімы. Дзеці рыхтаваліся цэлы тыдзень: прыдумлялі весёлыя конкурсы, майстравалі пудзіла, рыхтавалі разам з бацькамі смачныя пачастункі для кірмашу.

Усе ўдзельнікі свята — школьнікі, педагогі, бацькі — спаборнічалі ў спрытнасці і шпаркасці на станцыі “Спартыўная”, праявілі кемлівасць і знаходлівасць на станцыях “Ану адгадай”, “Казачная”, прадэманстравалі свой вакальны талент на станцыі “Песенная”, весела паскакалі на станцыі “Танцавальная”.

Свята не адбылося б без галоўнага падзеі — спалення пудзіла Масленіцы, якое сімвалізуе сыход зімы, раставанне лёду, прыход першага вясновага цяпла. Таксама з Масленіцай гараць усе беды і няўдачы, усё дрэннае ляціць як попел, а застаецца толькі светлае і чыстае.

Масленіца, як і належыць, не абышлася без гарбаты і бліноў! Але на гэтым свята не завяршылася — гулянні працягнуліся пад вясёлыя песні, музыку, зносіны і частаванне на ўсеагульным кірмашы. Такое свята прыйшлося па душы і дарослым, і дзецям, пакінуўшы прыемныя ўспаміны.

Алена МІХНЕВІЧ,
настаўніца пачатковых класаў
Мушынскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна.