Казахстан: ВНУ падзеляць па лігах

- 12:30Паралелі

У Казахстане прадоўжаць работу па аптымізацыі неэфектыўных ВНУ. Пра гэта заявіў міністр адукацыі і навукі Казахстана Асхат Аймагамбетаў, перадае МІА “Казінфарм”.   

Кіраўнік Мінадукацыі і навукі заявіў, што плануецца павышэнне заработнай платы педагогаў падведамных Міністэрству адукацыі ВНУ ў сярэднім на 25%. “Прапрацоўваюцца пытанні фарміравання Савета дырэктараў, у які ўвойдуць топ-менеджары, эксперты ў галіне адукацыі, работадаўцы, прадстаўнікі арганізацый размеркавання дзяржзаказу, адбудзецца ранжыраванне ВНУ па лігах. Мы прадоўжым работу па аптымізацыі неэфектыўных ВНУ”, — сказаў Аймагамбетаў. Паводле яго слоў, у Казахстане бу­дзе ранжыраванне ВНУ па чатырох лігах. У першую лігу ўвойдуць ВНУ, канкурэнтаздольныя на міжнародным узроўні. “Такія ВНУ будуць мець 100%-ю акадэмічную свабоду. Вызваленне ад дзяржаўнага кантролю дазволіць ім не адцягваць сваю ўвагу на праверкі, а займацца выключна развіццём”, — растлумачыў міністр.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.