Краіна юных інспектараў руху

- 16:57Нам пішуць, Рознае

Яе няма ні на адной карце свету, яе няма ні ў адным геаграфічным даведніку. Але яна існуе. Менавіта ў гэтую краіну на тры дні ператвараецца дзіцячы аздараўленчы лагер «Купалінка», дзе збіраюцца 19 лепшых каманд з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці і Гродна. Навагрудскі раён прадстаўляла каманда нашай ўстановы адукацыі ў складзе Таццяны Палхоўскай (5 клас), Лаўрэнція Траяна (5 клас), Аліны Палхоўскай (6 клас), Артура Стасевіча (6 клас), Алесі Лобач (8 клас), Дар’і Каржонка (8 клас) , Яўгена Волошыка (9 клас), Ільі Сухарукава (9 клас).

ЮІРаўцы спаборнічалі ў веданні ПДР, аказанні першай дапамогі пацярпелым, фігурным ваджэнні веласіпеда, ваджэнні веласіпеда па велагародку ва ўмовах, набліжаных да рэальных дарожных і г.д. Не менш важным была арганізацыя вольнага часу дзяцей – наведванне аквапарку «Азёрны», экскурсія ў заапарк, вячэрнія дыскатэкі – такое не забываецца! І няхай мы не сталі пераможцамі, а ўсяго толькі прызёрамі (3 месца), гэта не важна. Важна тое, што мы пазнаёміліся з аднагодкамі з усёй вобласці, знайшлі новых сяброў і аднадумцаў і з нецярпеннем чакаем чарговага злёту ЮІР!

Надзея ДРАНІЦА,
кіраўнік гуртка Вараб’евіцкага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Навагрудскага раёна.