“Правільны прафесійны выбар — упэўненая будучыня маладога пакалення” — пад такой назвай 27—29 красавіка ў выставачным комплексе “БелЭкспа” прайшла XVII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі. Удзельнікамі выставы сталі і педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Калінкавіч Гомельскай вобласці.
Увазе гледачоў была прадстаўлена канцэртная праграма з музычна-забаўляльнымі нумарамі, сярод якіх быў нумар “Важаты змяняе прафесію” з важацкага вечара педагогаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Калінкавіч, якія ў мінулым годзе сталі фіналістамі і ўладальнікамі дыплома II ступені на Рэспубліканскім конкурсе педагагічных каманд “Энергічнае лета. Далучайся!”, прадстаўляючы прафарыентацыйны лагер для падлеткаў “Арыенцір”.
У нашым цэнтры праблеме выбару прафесіі ўдзяляецца асаблівая ўвага. Прафесійны выбар — гэта адно з самых важных рашэнняў, якое прымае падлетак. Менавіта таму ўсім педагогам, якія наведалі выставу, было асабліва прыемна і ганарова дзяліцца сваім вопытам, а таксама атрымліваць карысную інфармацыю, якая абавязкова спатрэбіцца ў рабоце з падрастаючым пакаленнем.
Ала ВЕКА,
педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Калінкавіч.