Расія: Маскоўскіх школьнікаў працаўладкуюць у Microsoft

- 14:32Паралелі

Па інфармацыі МІА “Расія сёння”, вядучыя ВНУ сталіцы дадуць пераможцам Маскоўскіх інжынерных гульняў, якія прайшлі сёлета 22—24 верасня, ільготы пры паступленні. Школьнікі таксама змогуць прайсці стажыроўку ў Microsoft, Autodesk, Intel і іншых міжнародных кампаніях, пра што расказаў кіраўнік сталічнага праекта “Школа новых тэхналогій” Ігар Марчака.

У першы дзень спаборніцтваў да ўдзельнікаў прымацавалі вопытных настаўнікаў-інжынераў, якія расказалі, што конкурсны праект неабходна распрацаваць. Заданні былі дастаткова нечаканымі: напрыклад, які матор лепш паставіць на грузавы электрамабіль або як будзе выглядаць сталовая гадоў праз 50.

Далей творчыя каманды выбіралі заданні па сваім узроўні падрыхтоўкі і пачыналі працу. Хлопцы, якія паказалі лепшыя вынікі, могуць пасля здаць экзамен для атрымання пасведчання спецыяліста. Яго выдадуць разам з атэстатам. Гэта значыць, фактычна ўчарашняе дзіця можа пайсці працаваць у Microsoft амаль адразу пасля школы. ВНУ даюць такім таленавітым навучэнцам дадатковыя льготы пры паступленні. Справа ў тым, што пасведчанне дэманструе рэальныя ўменні вучняў: многія могуць збіраць робатаў і дронаў. Для работадаўцы гэтыя кампетэнцыі значна важнейшыя за гару дыпломаў, уладальнік якіх не валодае рэальнымі вытворчымі навыкамі.

Тое, што выпускнікі маскоўскіх школ рэальна могуць заткнуць за пояс некаторых інжынераў, даказалі студэнты каледжа архітэктуры, дызайну і рэінжынірынгу № 26. Адразу некалькі навучэнцаў летам вырашыла не адпачываць, а стварыць пад кіраўніцтвам настаўнікаў 3D-мадэль будынка роднай навучальнай установы. Створаны па папулярнай BIM-тэхналогіі макет улічвае ўсе аспекты стану дома, што больш інфарматыўна, чым звычайны 2D-чарцёж. І ўжо зараз на юных інжынераў звярнула ўвагу буйная кампанія — вытворца праграмных комплексаў. А галоўнае, уменне працаваць з 3D-тэхналогіямі ў архітэктуры гарантуе ў будучыні прэстыжную работу ў сучаснай Маскве.