Накрыўкі для добрай справы

- 12:16Сацыяльны ракурс

Брэстчына паказала лепшыя вынікі ў рэспубліканскім праекце “Новае жыццё ў абмен на накрыўкі”.

Экалагічная акцыя, арганізаваная ўстановай “СацыяЭкаЦэнтр” пры падтрымцы Coca-Cola ў Беларусі, ахапіла 50 населеных пунктаў у 6 абласцях краіны. У рамках праекта было сабрана больш за 15 тон пластмасавых накрывак ад бутэлек з-пад напіткаў, сродкаў бытавой хіміі і парфюмерыі.

Удзельнікі праекта — выхаванцы ясляў-сада № 4 Ганцавіч.

Больш за ўсё другаснай сыравіны сабралі жыхары ­Брэстчыны — 2,9 тоны, прычым 1,1 тоны толькі ў Пінску і Баранавічах. У акцыі актыўна ўдзельнічалі ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійнай і вышэйшай адукацыі, а таксама работнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў. На іх базе валанцёры стваралі пункты прыёму адходаў.

Сабраныя накрыўкі дас­таўлены ў Мінск для далейшай перапрацоўкі. Выручаныя сродкі будуць накіраваны на рэабілітацыю дзяцей з асаблівымі патрэбамі: з захворваннямі злучальнай тканкі, нервовай і касцё­ва-мышачнай сістэм.

Праект “Новае жыццё ў абмен на накрыўкі” стартаваў у 2018 годзе. Сёлета ўдалося сабраць у паўтара разу больш накрывак, чым летась.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.