Пакарыла “ІТ­-планету”

Навучэнка Пінскага каледжа БрДУ імя А.С.Пушкіна Яніна Трушко стала фіналісткай 13-­й Міжнароднай алімпіяды ў сферы інфармацыйных тэхналогій “ІТ­-планета”.

“ІТ-планета” — спаборніцтвы, накіраваныя на выяўленне і падтрымку здольных студэнтаў і маладых спецыялістаў у ІТ-галіне. Пераможцы алімпіяды змогуць прайсці вытворчую практыку і працаўладкавацца ў партнёрскіх арганізацыях. 

Яна Трушко — адзіная фіналістка ад Брэстчыны (у фінал ад Беларусі выйшлі 11 чалавек). У намінацыі “Экалогія жыцця” дзяўчына прэзентавала праект па аптымізацыі візуальнага асяроддзя горада. Акрамя таго, Яна перамагла ў конкурсе на самае кранальнае і крэатыўнае фота ў Instagram.

Пінскі каледж удзельнічае ў алімпія­дзе не ўпершыню. Навучэнцы ўстановы ўваходзяць у фінал другі раз запар. 

Заяўкі для ўдзелу ў сёлетняй алімпіядзе падалі каля 17,5 тысячы чалавек. Да фіналу дайшлі больш за 400 прадстаўнікоў 160 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі і Казахстана.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.