Што стаіць за такой звыклай выгодай, як вада ў кране? Гэтую таямніцу прыадкрыла малады спецыяліст К. Рухлевіч

- 9:14Персона

Задумаўшыся аб выбары прафесіі, адзінаццацікласніца сярэдняй школы № 2 Ваўкавыска Кацярына Рухлевіч прыслухалася да парады сваёй настаўніцы і вырашыла стаць спецыялістам у сферы водазабеспячэння, бо вада — гэта тое, у чым чалавек мае патрэбу ва ўсе часы.

Дзяўчына паспяхова скончыла Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж па спецыяльнасці “Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў”. Упэўніўшыся ў правільнасці свайго выбару, Кацярына трэці год рухаецца па кар’ернай лесвіцы. Сёння яна інжынер-тэхнолаг на вытворчасці “Мінскводаправод” Мінскводаканала. У адрозненне ад звычайных лю­дзей спецыяліст добра ведае, што стаіць за такой звыклай выгодай, як вада ў кране, і добра разумее, які доўгі шлях пераадольвае жыватворная вільгаць, прахо­дзячы складаныя этапы транспарціроўкі, перш чым апынуцца ў нашых кватэрах. А яшчэ разбіраецца ў складанай сістэме адводу вады праз сетку спецыяльных камунікацый.

Расказваючы пра гады вучобы ў каледжы, Кацярына Рухлевіч успамінае, як на 1 курсе, каб захапіць навучэнцаў інфармацыяй аб водападрыхтоўцы, якую прахо­дзіць вада з артэзіянскіх свідравін і паверхневых крыніц, педагогі прыводзілі простыя і зразумелыя прыклады пра якасць вады таго ці іншага раёна горада. Разлік просты: ведаючы, якую ваду што­дзень выкарыстоўваеш дома, лепш разумееш, якія метады і тэхналогіі ачысткі трэба прымя­няць. Навучэнцы адпраўляліся на экскурсіі як па вытворчасці, так і па вуліцах горада.

На 2 і 3 курсе будучыя знаўцы водазабеспячэння вывучалі прадметы, якія непасрэдна звязаны са спецыяльнасцю. Сярод іншага даведаліся, як уладкаваны і эксплуатуюцца водазаборныя збудаванні і водаправодныя сеткі, помпавыя і паветрана­дзімальныя станцыі, сеткі водаадвядзення. А таксама займаліся пытаннямі экалогіі, аховы водных рэсурсаў і іх рацыянальнага выкарыстання.

Чытайце матэрыял Марыны Куняўскай у нумары ад 7 лютага 2023 года.