Прывітанне, першакласнік!

- 16:58Нам пішуць

Заўсёды цяжка нешта пачынаць ці рабіць упершыню. У гэты час любая падтрымка дарэчы.

1 клас — вельмі адказны перыяд у жыцці школьнікаў, якія апынуліся ў новым месцы з новымі людзьмі. Гэта толькі на першы погляд учарашнім дашкольнікам проста. На самай справе ўсё інакш. Першакласнікам трэба навучыцца рабіць урокі, знаходзіць кантакт з аднакласнікамі, палюбіць школу, быць самастойнымі, стараннымі і адказнымі… Зразумела, што спачатку ахоплівае страх перад нязведаным, але дзякуючы добрай настаўніцы і надзейным сябрам ён праходзіць.

З мэтай паспяховай адаптацыі першакласнікаў і наладжвання сяброўскіх зносін паміж імі вучні 9 “Б” класа сярэдняй школы № 2 Камянца разам з класным кіраўніком В.А.Грыб арганізавалі для малодшых школьнікаў забаўляльнае конкурсна-гульнявое мерапрыемства “м”. Дзеці гулялі з ляснымі героямі, танцавалі, спявалі і адгадвалі загадкі. Дзіцячае свята стала для першакласнікаў радаснай падзеяй, якая падарыла шмат станоўчых эмоцый.

Варвара ГРЫБ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 Камянца.