Расія: у 2019 годзе ў Маскве адкрыюцца два дзіцячыя тэхнапаркі

- 12:25Паралелі

Сёлета ў расійскай сталіцы з’явяцца яшчэ два дзіцячыя тэхнапаркі. У выніку іх агульная колькасць у горадзе павялічыцца да 17. Пра гэта паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

“Перакананы, што крэатыўныя ідэі дзяцей трэба паважаць і падтрымліваць. Для гэтага мы і ствараем дзіцячыя тэхнапаркі. Цяпер іх 15, яны ёсць у кожнай акрузе Масквы. А ў гэтым годзе мы адкрыем яшчэ два”, — напісаў кіраўнік горада на сваёй старонцы ў “УКантакце”.

С.Сабянін адзначыў, што асноўныя напрамкі ў сталічных тэхнапарках — гэта касманаўтыка, бія- і нанатэхналогіі, робататэхніка, IT і мадэляванне. Іх выпускнікі змогуць атрымаць дадатковыя балы да АДЭ пры паступленні ва ўніверсітэт.

У цяперашні час у сталіцы 15 дзіцячых тэхнапаркаў. Усе яны працуюць пры сталічных ВНУ і навуковых арганізацыях і функцыянуюць пры падтрымцы дэпартамента прадпрымальніцтва і інавацыйнага развіцця Масквы. Улады сталіцы чакаюць, што да 2020 года колькасць слухачоў тэхнапаркаў вырасце да 80 тысяч чалавек.