Расія: у краіне правераць уменне школьнікаў прымяняць атрыманыя веды ў жыцці

- 12:10Паралелі

Мінасветы Расійскай Федэрацыі плануе з наступнага года ўвесці ва ўсіх 5-х і 7-х класах маніторынг функцыянальнай пісьменнасці, гэта значыць, здольнасці навучэнцаў прымяняць атрыманыя веды ў жыцці, заявіў намеснік міністра асветы Віктар Басюк.

“Маніторынг функцыянальнай пісьменнасці па ініцыятыве міністра асветы Расійскай Федэрацыі Вольгі Юр’еўны Васільевай запушчаны з гэтага года ў 16-ці пілотных рэгіёнах, але літаральна з наступнага года мы плануем яго праводзіць ва ўсіх рэгіёнах”, — сказаў Віктар Басюк на канферэнцыі “Удзел рэгіёнаў у рэалізацыі Стратэгіі павышэння фінансавай дасведчанасці ў Расійскай Федэрацыі”.

У гутарцы з МІА “Россия сегодня” ён патлумачыў, што маніторынг ужо быў апрабаваны ў гэтым годзе і з вясны 2020 года яго плануюць запусціць па ўсёй Расіі ў 5-х і 7-х класах.

“З наступнага, 2020/2021, навучальнага года паспрабуем правесці апрабацыю на іншых класах — 6-х, 8-х, 9-х”, — удакладніў В.Басюк.
Маніторынг дазваляе ацаніць узровень надпрадметных ведаў — тых асноўных базавых навыкаў і ўменняў, якія фарміруюцца групамі вучэбных прадметаў і з’яўляюцца асновай для сацыялізацыі дзіцяці ў жыцці, як падкрэсліў ён.