Расія: звыш 500 тысяч заявак паступіла на конкурс “Вялікі перапынак”

- 11:24Паралелі

Больш за 500 тысяч заявак ад школьнікаў і студэнтаў каледжаў на ўдзел ва ўсерасійскім конкурсе “Вялікі перапынак” паступіла за першыя некалькі тыдняў, заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргей Кірыенка. Пра гэта паведаміла МІА “Расія сёння”.

Новы сезон “Вялікага перапынку” стартаваў 26 сакавіка.

“Цяпер вельмі актыўна ідзе падача заявак на новы праект “Вялікі перапынак” для школьнікаў, куды з гэтага года ўключаны не толькі вучні старшых класаў, але і школьнікі з 5 класа. Дакладна звыш 500 тысяч (заявак. Заўв. рэд.) прыйшло за першыя некалькі тыдняў”, — сказаў С.Кірыенка падчас прэс-канферэнцыі.

Першы ўсерасійскі конкурс “Вялікі перапынак” — праект прэзідэнцкай платформы “Расія — краіна магчымасцей” — прайшоў у 2020 годзе. Яго мэта — даць магчымасць кожнаму школьніку ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў раскрыць свае моцныя бакі і паспрабаваць сябе ў самых розных сферах. Сярод тэматычных напрамкаў — мастацтва,
журналістыка, экалогія, найноўшыя тэхналогіі, медыцына, турызм і дабрачыннасць. Пераможцамі сталі 600 школьнікаў, якія ў фінале конкурсу былі ўзнагаро­джаны ў лагеры “Артэк”.