Рэктар БДУ сустрэўся з журналістамі

- 17:50Якасць адукацыі

Напярэдадні 100-гадовага юбілею БДУ рэктар Андрэй Кароль сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Ён падзякаваў журналістам за плённае супрацоўніцтва і фарміраванне добразычлівага стаўлення да ўніверсітэта.

Рэктар адзначыў, што сярод прысутных журналістаў большасць з’яўляюцца выпускнікамі БДУ, і пажадаў ім добрых інфармацыйных нагод, а таксама плённай сумеснай дзейнасці.

У сувязі са 100-годдзем універсітэта Андрэй Кароль узнагародзіў журналістаў ганаровымі граматамі. У ліку ўзнагароджаных і рэдактар аддзела прафесійнай адукацыі і сацыяльнай работы “Настаўніцкай газеты” Галіна Сідаровіч.

Фота прэс-службы БДУ.