Свята юных талентаў

- 17:06Сацыяльны ракурс

Кожная ўстанова адукацыі павінна выяўляць таленавітых і адораных дзяцей.


Дашкольнае дзяцінства — найбольш спрыяльны перыяд для развіцця творчых здольнасцей. Малышы надзвычай дапытлівыя, у іх назіраецца вялізнае жаданне пазнаваць навакольны свет. Прыроджаныя здольнасці ёсць у кожнага дзіцяці. І чым раней яны выяўляюцца, тым лепш. Тое, што дадзена ад прыроды, трэба своечасова разгледзець і развіваць.

Педагагічны калектыў ясляў-сада № 13 Смаргоні імкнецца ў кожным малым знайсці тую самую іскрынку, якая калі-небудзь вырасце ў зорачку, — і тады з’явіцца таленавітая асоба, а можа, і вялікая зорка.

Адміністрацыя ўстановы ў рамках акцыі “Нашы дзеці” павіншавала сваіх юных выхаванцаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсах “Я — даследчык”, “Бяспечнае дзяцінства”. Святочны настрой быў ва ўсіх: у педагогаў, у бацькоў і, вядома, у нашых выхаванцаў, бо ім упершыню падзякавалі за поспехі і ўручылі падарункі. Гэтае мерапрыемства цяпер будзе штогадовай традыцыяй.

Т.М.ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.