У прыярытэце — работа з сям’ёй

- 11:12Планёрка ў рэгіёне

Сёння галоўнымі напрамкамі дзейнасці педагогаў Карэліччыны з’яўляюцца работа з высокаматываванымі навучэнцамі, прапаганда здаровага ладу жыцця і актывізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы, а таксама арганізацыя прадукцыйнага ўзаемадзеяння з сям’ёй. Пра гэта нашаму карэспандэнту расказала начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Валер’еўна АСТАШЭВІЧ.

— Ірына Валер’еўна, чым адметна адукацыйная прастора Карэліцкага раёна?

— Адукацыйная прастора раёна прадстаўлена 23 установамі адукацыі, з якіх 6 уцягнуты ў работу па рэалізацыі эксперыментальных і інавацыйных праек­таў, на базе 2 устаноў (сярэдняй школы Міра і ясляў-сада №1 Карэліч) працуюць абласныя рэсурсныя цэнтры і 6 устаноў адукацыі з’яўляюцца раённымі рэсурснымі цэнтрамі. Такая арганізацыя работы дае магчымасць укараняць у адукацыйны працэс педагагічныя інавацыі, а таксама праз рэсурсныя цэнтры дапамагае распаўсюджваць назапашаны інавацыйны вопыт і вучыць педагогаў сучасным методыкам навучання і выхавання.

У Год малой радзімы адной з эфектыўных форм далучэння навучэнцаў да гісторыі роднага краю з’яўляецца ўкараненне элементаў музейнай педагогікі ў адукацыйны працэс. Ва ўстановах адукацыі створана 15 музеяў, 3 з якіх маюць званне “народны”. На базе Мірскай сярэдняй школы дзейнічае музей, прысвечаны памяці нашага вялікага земляка Ігната Дамейкі. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з прадстаўніцтвам Пасольства Чылі ў Рэспубліцы Беларусь, фонд музея папаўняецца навуковымі і даследчымі матэрыяламі, гістарычнымі выданнямі, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе падчас правядзення ўрокаў гі­сторыі і геаграфіі.

Луцкая сярэдняя школа — рэсурсны цэнтр па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Члены клуба “Віцязь”, які створаны тут, з’яўляюцца актыўнымі ўдзель­нікамі і неаднаразовымі пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх злётаў, ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, ваенна-прыкладной гульні “Разведатлон”. “Віцязі” вядуць актыўную пошукавую дзей­насць і прадстаўляюць свае вынікі на адкрытых міжраённых і абласных навукова-практычных канферэнцыях.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 42, 13 красавіка.

Гутарыла Наталля КАЛЯДЗІЧ.