Украіна: мінадукацыі і навукі запрашае кампаніі да распрацоўкі е-платформы

- 11:06Паралелі

Міністэрства адукацыі і навукі апублікавала праект плана рэалізацыі эксперымента па ўкараненні электронных падручнікаў і Нацыянальнай электроннай адукацыйнай платформы.


Гэты дакумент змяшчае агульныя падыходы да апрабацыі доследных узораў электронных падручнікаў і паэтапнага ўвядзення іх у школах, а таксама бачанне структуры і функцыянавання электроннай платформы.

Мяркуецца, што пілатаванне электронных падручнікаў у школах пачнецца ўжо ў 2018/2019 навучальным годзе і будзе доўжыцца да канца 2020/2021 навучальнага года. За гэты час плануецца выкарыстанне эксперыментальных узораў па 41 назве падручнікаў (5 найменняў у першы год, 13 — у другі, 23 — у трэці).

Рэсурсам для размяшчэння электроннага адукацыйнага кантэнту і забеспячэння свабоднага доступу да электронных падручнікаў стане Нацыянальная адукацыйная е-платформа. У цэлым яна будзе трымаць не менш за 9 функцыянальных модуляў і ў далейшым павінна стаць адным з элементаў забеспячэння якасным адукацыйным кантэнтам і адукацыйнымі паслугамі для навучання на працягу жыцця.

У гэтым годзе ў рамках Нацыянальнай адукацыйнай электроннай платформы плануецца стварыць модулі, якія забяспечаць празрыстую экспертызу е-падручнікаў, а таксама механізмы іх адбору.