Украіна: Рада прыняла закон аб магчымасці працаваць дома

- 13:21Паралелі

17 сакавіка Вярхоўная Рада прыняла законапраект аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны, скіраваныя на папярэджванне ўзнікнення і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі (COVID-19). Сярод мер бяспекі, якія будуць уведзены, закон, што прадугледжвае магчымасць для работнікаў працаваць дома.

Законам устанаўліваецца адказнасць за парушэнне санітарных норм падчас распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Для асоб, якія могуць быць інфіцыраваны COVID-19, за самавольнае пакіданне месца абсервацыі (каранціну) прадугледжана адміністратыўная адказнасць. За парушэнне санітарных правіл і норм па прадухіленні інфекцыйных захворванняў будзе павышана крымінальная адказнасць.

Будзе таксама ўведзены комплекс прававых норм, скіраваных на абарону правоў фізічных і юрыдычных асоб падчас каранціну, і абмежавальных мерапрыемстваў, звязаных з распаўсюджваннем COVID-19. У прыватнасці, уводзіцца магчымасць працы дома для работнікаў, дзяржаўных служачых і служачых органаў мясцовага самакіравання, прадастаўлення ім (з іх згоды) адпачынку. Уладальнікам і кіраўнікам прадпрыем­стваў, устаноў і арганізацый прадастаўляцца права мяняць рэжымы іх работы. Акрамя таго, будзе ўведзена забарона на правядзенне органамі дзяржаўнага нагляду планавых мерапрыемстваў па ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю ў сферы гаспадарчай дзейнасці.