Украіна: вынікі знешняга незалежнага ацэньвання — 2017

- 14:26Паралелі

Экспертная камісія Украінскага цэнтра ацэньвання якасці адукацыі 16 чэрвеня 2017 года ўстанавіла парог “здаў/не здаў” для знешняга незалежнага ацэньвання (ЗНА) па гісторыі Украіны, які сёлета склаў 27 тэставых балаў. Адпаведнае рашэнне камісіі было прынята падчас пасяджэння, якое адбылося ў Міністэрстве адукацыі і навукі.

Усе ўдзельнікі тэсціравання, вынік якіх роўны або вышэйшы за гэты парог, змогуць выкарыстоўваць яго падчас уд зелу ў сёлетняй уступнай кампаніі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Колькасць удзельнікаў ЗНА, якія не здалі тэст па гісторыі Украіны, складае 23 168 чалавек, што роўна 13,45% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў тэціравання.

Колькасць тых, хто не пераадолеў мінімальны парог, па выніках ЗНА па матэматыцы склала 16,5%, біялогіі — 13%, украінскай мове і літаратуры — 7,6%.

Англійскую мову запісаліся здаваць 83,8 тысячы чалавек, не пераадолелі мінімальны парог 15% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў тэсціравання, нямецкую — 2555 чалавек (не пераадолелі парог 23%), французскую — 815 чалавек (не пераадолелі парог 21%), іспанскую — 144 чалавекі (не пераадолелі парог 22%).