Усе фарбы свету

- 10:15Сацыяльны ракурс, Соцыум

На садаўскіх канцэртах і ранішніках вы ніколі не адрозніце дзіця з лёгкім дэфектам зроку ад невідушчага — пра работу з асаблівымі дашкольнікамі расказвае загадчыца спецыяльнага дзіцячага сада № 353 для дзяцей з парушэннем зроку Мінска Ірына Лук’янчык.

Карэкцыйная работа з дзеткамі тут дае сапраўды фантастычны вынік: усяго за 2 гады малышы са складанымі паталогіямі дасягаюць адзінкі па шкале зроку. А ў гэтым годзе з 40 выпускнікоў дзіцячага сада толькі два пайшлі ў спецыяльную школу, астатнія — у звычайныя класы. Усё гэта магчыма дзякуючы не толькі суперсучаснаму медыцынскаму абсталяванню (ва ўстанове ёсць унікальныя апараты, якіх няма больш нідзе ў краіне), але і самаадданай працы педагогаў і медыкаў. Ужо больш за 40 гадоў сад працуе з дзеткамі, якія не могуць убачыць усе фарбы свету — за гэты час тут назапашаны вялікі вопыт рэабілітацыйнай і лячэбнай работы. Але, па словах загадчыцы, далёка не кожны педагог зможа праца­ваць з такімі дзеткамі. Патрэбны вялікая любоў да іх і спачуванне. А яшчэ да ўсіх малышоў трэба ставіцца як да ўласных дзяцей, не баяцца вучыцца новаму. На шчасце, такіх людзей хапае — сёння ў дзіцячым садзе няма ніводнай вакансіі: тут працуюць 32 педагогі (80 працэнтаў з іх маюць вышэйшую адукацыю), 4 медыкі, 28 тэхнічных работнікаў. У групах толькі па 10 дзяцей, і ў кожнай з імі працуюць па 2 чалавекі: настаўнік-дэфектолаг (тыфлапедагог) і памочнік выхавальніка.

 

Чытайце матэрыял Лізаветы Міцкевіч у нумары ад 15 лістапада 2022 года.