Усе матулі — на старт!

- 16:21Нам пішуць, Рознае

У рамках Тыдня маці ў сярэдняй школе № 3 Нароўлі праходзіць традыцыйнае спартыўнае свята “Усе матулі — на старт!”.

Мерапрыемства праводзіцца ў суботу, а да свята рыхтуецца ўся школа. Дзеці малююць партрэты сваіх матуль і бабуль, пішуць пра іх сачыненні. Гучаць вершы і песні пра маці, рыхтуюць віншавальныя паштоўкі.

Масавы спорт — гэта заклад працоўных перамог сям’і, добрага настрою і выдатнага здароўя, таму на нашым спартыўным свяце мы заўсёды рады вітаць дружныя каманды нашых прыгожых, спартыўных, хуткіх матуль. Яны з цікавасцю і захапленнем прымаюць удзел у спартыўных эстафетах “Пераправа”, “Сонейка”, “Паветраны футбол”, “Лыжня”, “Паласа перашкод”, а гледачы падтрымліваюць удзельнікаў лозунгамі. Усе матулі ўзнагароджваюцца граматамі, прызамі, зробленымі рукамі дзяцей, а напрыканцы свята ўсе нязменна частуюцца пірагамі і гарбатай.

Заўважана, што пасля такіх мерапрыемстваў бацькі становяцца бліжэй да ўстановы, узрастае іх цікавасць да жыцця школы і больш цеснага супрацоўніцтва ў ланцужку “дзіця — школа — бацькі”.

Алена РАДЗІВОНАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 Нароўлі.