Восеньскі дыскапад

- 15:00Нам пішуць, Рознае

Усіх навучэнцаў, жадаючых не проста патанцаваць, але і цікава правесці свой вольны час, калектыў Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі запрасіў на тэматычную дыскатэку «Восеньскі дыскапад».

Крэатыўныя вядучыя, сучасная музыка, восеньская фотазона, тэматычныя конкурсы і гульні, «тату-салон», у якім педагогі Цэнтра малявалі часовыя «татуіроўкі» – усё гэта дазволіла падлеткам расслабіцца і адпачыць ад паўсядзённых школьных клопатаў. Адметнай асаблівасцю мерапрыемства стаў дэвіз «Будзь у трэндзе восені! Прыйдзі ў жоўтым – атрымай падарунак ».

Свята праляцела непрыкметна, усе атрымалі зарад станоўчых эмоцый і добрага настрою, а найбольш яркім уражаннем стаў сам вечар, на якім дзеці з задавальненнем танцавалі і ладзілі паміж сабой танц-батлы.

Святлана АЛЁХНА,
педагог-арганізатар Астравецкага ЦТДіМ.