Выконваем законы дарог

- 12:30Нам пішуць

З мэтай замацавання ведаў аб правілах бяспечных паводзін на дарозе і правіл дарожнага руху на вясновых канікулах дзецям было прапанавана цікавае мерапрыемства “Выконваем законы дарог” у новай форме. Падчас сумеснай гульнявой дзейнасці паўстаў цікавы горад бяспекі з адлюстраванымі вуліцамі і дарогамі, дарожнымі знакамі, святлафорамі і адказнымі пешаходамі. А выкананы быў горад у тэхніцы “калаж”.

Дзеці працавалі з цікавасцю: у іх з’явілася магчымасць адлюстраваць веды на бумазе. У выніку яны дамовіліся арганізаваць заняткі бяспекі ў дзіцячым садку і падарыць выхаванцам створаны сваімі рукамі калаж бяспекі.

Алена ГУРЫН,
педагог-арганізатар
Ладзеніцкага ВПК дзіцячы сад — базавая школа Навагрудскага раёна.