За здаровае сэрца

- 11:36Нам пішуць

20 красавіка 2018 г. валанцёры сярэдняй школы № 1 Камянца сумесна са спецыялістамі Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы ўзялі ўдзел у акцыі “Здаровае сэрца — залог поспеху”, якая праходзіла на базе Камянецкай цэнтральнай аптэкі № 16.

Мэтай мерапрыемства было павышэнне інфармацыйнай дасведчанасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску, прапаганда здаровага ладу жыцця.

У акцыі ўдзельнічалі ўсе ахвотныя і наведвальнікі аптэкі. Спецыялісты мералі артэрыяльны ціск, вучылі, як гэта рабіць, давалі індывідуальныя кансультацыі, ЭКГ, раздавалі памяткі і буклеты.

Аляксандра САКАЛОЎСКАЯ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 1 Камянца.