Завітала царыца Матэматыка

- 14:50Нам пішуць

“Без матэматыкі, сябры, мы пражыць ніяк не зможам” — пад такім дэвізам прайшоў тыдзень матэматыкі ў пачаткоўцаў Раготнаўскага дзіцячага сада — базавай школы Дзятлаўскага раёна. У госці да вучняў завітала сама царыца Матэматыка.

На працягу тыдня дзеці бралі актыўны ўдзел у матэматычных турнірах, конкурсах. Вучні 2—4 класаў паспрабавалі свае сілы ў матэматычнай алімпіядзе. Цікава і весела прайшло мерапрыемства “Падарожжа ў краіну Матэматыкі”. Вучні падарожнічалі па станцыях “Гістарычная”, “Займальная”, “Рэбусная”, “Матэматыка вакол нас”.

У пятніцу былі падведзены вынікі тыдня на заключнай лінейцы. Царыца Матэматыка павіншавала лепшых знаўцаў матэматыкі і ўручыла памятныя граматы і медалі.

Тыдзень прайшоў вельмі цікава. Усе мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню пазнаваўчай дзейнасці, калектывізму, справядлівасці, адказнасці, павагі адзін да аднаго.

Алена КАНДРАШОНАК,
настаўніца пачатковых класаў
Раготнаўскага дзіцячага сада — базавай школы Дзятлаўскага раёна.