АРТ-квартал
«Прыпяць» як творчы магніт. Як з вялікага энтузіязму і ўпартай працы тураўцаў вырас народны ансамбль

Гэты гурт стварыў 60 гадоў назад энергічны Мікола Котаў. «Прыпяць» праславіла Тураў, Палессе, нашу Беларусь — і пайшоў адтуль моцны імпульс для развіцця танцавальнага мастацтва па ўсім наваколлі, за межы Гомельшчыны.