А мой дзядуля служыў у Афганістане

- 10:34Нам пішуць

Пад такой назвай у Церабяжоўскім яслях-садзе Столінскага раёна прайшла сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам А.Я.Дзяжуркам, арганізаваная выхавальніцай А.А.Жабрацкай.

Госця прадстаўляла яго ўнучка, выхаванка дашкольнай установы. Дзяўчынка вельмі ганарыцца сваім мужным дзядулем. А.Я.Дзяжурка расказаў дзецям пра свае ўзнагароды.

У кніжным кутку былі аформлены тэматычныя выставы, а ў міні-музеі можна было азнаёміцца з інфармацыяй пра яшчэ аднаго воіна-інтэрнацыяналіста У.І.Карповіча, які жыве ў нашай вёсцы.

Выхаванне ў дзяцей патрыятызму і грамадзянскай свядомасці, знаёмства іх з гісторыяй радзімы — важныя кірункі работы церабяжоўскіх педагогаў.

Святлана НОВІК,
загадчыца Церабяжоўскага ясляў-сада Столінскага раёна.