“Ад герояў былых часоў…”

- 10:25Нам пішуць

Зноў май размаляваў гарады і вёскі ў яркія колеры. Краіна адсвяткавала 73-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У нашай Сялецкай школе ў гонар гэтай даты перадсвяточная раніца пачалася ўрачыста і хвалююча. Як заўсёды, цёпла і кранальна навучэнцаў сустрэў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Цімафеевіч Крываруцкі. Нягледзячы на цёплыя дзянькі, у доме ў ветэрана палілася печка-буржуйка (трафей з Германіі), на якой чакаў свайго часу чайнік з духмянай гарбатай. Дзеці чарговы раз папрасілі ветэрана ўспомніць гісторыі ваеннага часу.

Не паспеўшы “адпачыць” ад адных святаў, дзеці з піянерскай дружыны Юрыя Андрэевіча Дубелара пачалі актыўную падрыхтоўку да святкавання піянерскага тыдня, які ўключаў гульню “Зарніца”, урачысты прыём у піянеры, конкурс “Лепшы піянер школы” і многае іншае.

І завяршыліся нашыя святы выкананнем усімі ўдзельнікамі школы песні “Дзякуй вам, родныя нашы дзяды…” Гэта было неверагодна кранальнае відовішча, калі на сцэне побач з малымі стаялі плячо ў плячо старшакласнікі і настаўнікі і спявалі незабыўныя радкі.

Ірына ЕМЯЛЬЯНАВА,
педагог-арганізатар
Сялецкага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Мсціслаўскага раёна.