Актуальная размова

- 17:06Нам пішуць

22 кастрычніка ў Беларусі стартаваў камсамольскі тыдзень, прымеркаваны да святкавання 100-годдзя Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі, а ў Азёрской дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце Гродзенскага раёна працягвае работу “ШАГ: Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

Сёння мы зрабілі крок другі: у нас прайшоў адзіны дзень інфармавання для старшакласнікаў, прысвечаны маладзёжнаму руху. Госцем ток-шоу стаў Пётр Ігаравіч Касіцкі, намеснік загадчыка аддзела праектнай дзейнасці Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, з якім адбыўся адкрыты дыялог аб маладзёжным руху ў нашай краіне і ў Гродзенскім рэгіёне, студэнцкіх атрадах, праектах БРСМ, магчымасцях для самарэалізацыі. Навучэнцы атрымалі вычарпальныя адказы на свае пытанні.

Наталля ПІЦКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Азёрскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна.