Арыентавацца ў электронным асяроддзі

- 15:55Нам пішуць

У рамках акцыі “Час кода” ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе — базавай школе Навагрудскага раёна 28 лістапада 2018 года прайшоў педагагічны савет па тэме “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе”. Педагогі вырашалі асноўныя пытанні па інтэнсіфікацыі навучання, распрацоўцы і ўкараненні нетрадыцыйных тэхналогій, якія грунтуюцца на выкарыстанні вылічальнай тэхнікі з прымяненнем актыўных метадаў навучання ва ўсёй разнастайнасці і комплекснасці.

У працэсе навучання ствараюцца спецыяльныя электронныя сродкі, выкарыстоўваюцца блог-тэхналогіі, сайт установы, віртуальныя прадметныя кабінеты.

Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі — надзейны памочнік у выкладанні вучэбных прадметаў.

Таццяна ДАМУЦЬ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Вераб’евіцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна.