Буду як тата!

- 14:54Нам пішуць

У нашай установе дашкольнай адукацыі” ладзіцца музычна-спартыўнае свята з выхаванцамі сярэдніх груп “Буду як тата!”: ваенна-спартыўная гульня складаецца з розных эстафет: “Перанясі мяч”, “Палявая кухня”, “Прайдзі балота”, “Партызаны”, “Кавалерысты”.

У кожнай каманды свая назва, дэвіз і эмблема. Хлопчыкі і дзяўчынкі, удзельнічаючы ў спаборніцтвах, пабывалі і лётчыкамі, і пагранічнікамі, і маракамі, і сапёрамі, паказалі спрыт і мужнасць. У перапынках паміж эстафетамі выхаванцы адгадвалі загадкі, выконвалі песні на ваенную тэму, танцавалі. У канцы свята ўсе дзеці былі ўзнагароджаны медалямі і падарункамі. На тварах свяцілася велізарнае задавальненне.

Музычна-спартыўнае свята падрыхтавала і правяла кіраўнік фізічнага выхавання В.А.Грачанік, а дапамагалі ёй музычныя кіраўнікі Т.А.Санюкевіч, В.К.Замаро, І.Ч.Гульбінская.

Алена ЛЯХОВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Астраўца.