Дэфіле на Масленіцу

- 14:45Нам пішуць

Традыцыя святкавання Масленіцы існуе са старажытных часоў. У масленічны тыдзень мы выпраўляем халады і сустракаем сонечную вясну. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Масленіцы, праходзяць у вялікіх і малых гарадах Беларусі. Не абышлі і наш горад Смаргонь.

Падчас народных гулянняў можна было пакаштаваць смачныя бліны і духмяную юшку, а таксама паўдзельнічаць у конкурсе касцюмаў персанажаў Масленіцы. Навучэнцы 4 класаў сярэдняй школа № 7 г. Смаргоні ўзялі ўдзел у модным масленічныя дэфіле. Яны прадставілі касцюмы, створаныя сваімі рукамі з падручных матэрыялаў. Уборы, зробленыя з газет, тканіны, атласных стужак, хустак і паперы, выклікалі захапленне і буру апладысментаў прысутных. Усе ўдзельніцы конкурсу былі адзначаны прызамі.

Юлія САВОСЬКА,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 7 Смаргоні.