Добрая традыцыя

- 12:42Нам пішуць

Ужо некалькі гадоў запар праходзіць Міжнародны дыстанцыйны конкурс па розных вучэбных прадметах “Алімпіс”. Навучэнцы 1—11 класаў бяруць удзел у шасці займальных міжнародных дыстанцыйных конкурсах па рускай мове і літаратуры, англійскай мове, матэматыцы, інфарматыцы і ІКТ, біялогіі і навакольным свеце, геаграфіі.

Асноўная мэта конкурсу — павышэнне цікавасці і матывацыі вучняў да прадметаў. Прапануюцца заданні рознага ўзроўню складанасці. “Алімпіс” арганізаваны ў дзве сесіі — восеньскую і зімовую.

Удзельнікі адукацыйнага конкурсу — тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з розных краін. Не сталі выключэннем і навучэнцы Курманаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна. За кароткі час навучэнцам трэба было адолець заданні рознай складанасці. Навучэнка 9 класа Дар’я Салаўёва справілася выдатна і заваявала дыплом І ступені па беларускай мове і літаратуры, набраўшы 94 балы са 100 магчымых.

Сёння ўдзел у міжнародных конкурсах становіцца добрай традыцыяй для навучэнцаў устаноў адукацыі. Так можна праверыць свае веды па многіх прадметах.

Надзея ДАДЗЬКОВА,
настаўніца рускай мовы і літаратуры
Курманаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.