Дзень нараджэння святкуем разам!

- 10:39Нам пішуць

Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных нашай установы адукацыі ўзялі ўдзел у святкаванні дня нараджэння арганізацыі.

На свяце ва ўстанове адукацыі прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік начальніка Навагрудскага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Віктар Георгіевіч Маляўскі, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Наталля Сяргееўна Апалонік. Віктар Георгіевіч звярнуўся да прысутных з пажаданнямі дабрабыту і бяспечных паводзін. З яго рук дырэктар школы Святлана Іванаўна Шушкевіч атрымала грамату за актыўны ўдзел установы адукацыі ў акцыях і конкурсах пад эгідай МНС і цеснае супрацоўніцтва з РАНС. Граматы была ўдастоена і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Аляксандраўна Гаўрыльчук.

Самыя актыўныя і адказныя навучэнцы ўступілі ў шэрагі маладзёжнай арганізацыі, з рук намесніка начальніка Навагрудскага РАНС хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі пасведчанні. Затым Наталля Сяргееўна паказала прысутным фільм аб дзейнасці БМГАРП. Актывісты грамадскага аб’яднання падрыхтавалі канцэртную праграму. А завяршыла мерапрыемства навучальна-забаўляльная конкурсная праграма.

Алена ГАЎРЫЛЬЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечанскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа
Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.