Дзень снегу на “ўра”!

- 10:39Нам пішуць

Гэты год як ніколі багаты на снежнае покрыва, а асабліва ў нашым горадзе. Таму ў Міжнародны дзень снегу навучэнцы з бацькамі, педагогі сярэдняй школы № 5 Навагрудка дружнай камандай сабраліся на спартыўных пляцоўках школы.

У выхадны дзень кожны змог пакатацца на каньках, санках, пагуляць у снежкі, стаць удзельнікам лыжнага забегу і спартыўных спаборніцтваў. Паўсюль было шматлюдна, чуўся смех дзятвы і вясёлая музыка. 

Старшакласнікі дружна працавалі ў снежнай майстэрні. Хутка ў школьным двары з’явіліся казачныя героі: гном, калабок, Ямеля, які прыехаў на печцы. А яшчэ ў школу нейкім чынам заплыў кіт і прыйшла чарапаха.

Пасля гульнявых забаў усе з задавальненнем пакаштавалі смачнай і гарачай гарбаты.

Свята снегу прайшло на “ўра”. Дружны адпачынак дорыць добры настрой і пазітыў. А зімовыя завабы яшчэ не скончыліся.

Аляксандра БУЖЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 5 Навагрудка.