Дзякуй за мірнае неба!

- 14:24Нам пішуць

Напярэдадні 9 Мая педагогі, бацькі і дзеці ясляў-сада № 8 Віцебска ўпрыгожылі ўстанову плакатамі, кветкамі, сцяжкамі, аформілі выставу дзіцячых малюнкаў “Дзякуй за мірнае неба”. Адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі. Мэтай акцыі стала выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятычных пачуццяў, цікавасці да гісторыі краіны, гонару за сваю Радзіму. Дзеці з велізарным задавальненнем спявалі, танцавалі, расказвалі вершы. Уважліва слухалі аповед выхавальнікаў, калі і чаму пачалася вайна, як нялёгка дасталася Вялікая Перамога.

У той жа дзень у скверы імя Героя Вялікай Айчыннай вайны М.Шмырова педагогі, бацькі і дзеці ўзялі ўдзел у раённым святкаванні Дня Перамогі, ускладанні кветак да помніка разам з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Мікалаем Валер’евічам Арловым, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Марынай Уладзіміраўнай Навіцкай, начальнікам аддзела адукацыі Паўлам Паўлавічам Краско, дачкой героя-партызана Дзінай Мінаеўнай Шмыровай.

Ілона МАРЧАНКА,
загадчык ясляў-сада № 8 Віцебска.