Хімія. Элементарна

- 11:28Першае працоўнае месца, Суразмоўца, Суразмоўца

Ён ведае, як зрабіць урок цікавым падарожжам у свет навукі, а таксама як сумясціць прафесію педагога, вучонага і нават рэжысёра. Знаёмцеся — настаўнік хіміі сярэдняй школы № 53 Мінска Павел Бараноўскі.

— З дзяцінства я заўсёды быў на сцэне — вёў школьныя мерапрыемствы, канцэрты, сустрэчы КВЗ, любіў быць у цэнтры ўвагі, — кажа настаўнік. — І зараз для мяне ўрок — гэта нейкае дзейства, дзе дзеці не проста гледачы, а яго ўдзельнікі. Мы заўсёды ў руху: нешта выдумляем, ставім доследы, малюем. 

Павел Бараноўскі працуе ў школе толькі чац­вёрты год, а ўжо паспеў стаць лаўрэатам гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства “Будучыня ў сучаснасці” (дыплом І ступені), заняў 2-е месца ў мінскім гарадскім конкурсе “Лепшы малады спецыяліст года”, а таксама атрымаў грант Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за распрацоўку Telegram-канала па хіміі, які малады настаўнік зрабіў сапраўднай інтэрактыўнай вучэбнай пляцоўкай. 

 

Чытайце матэрыял Лізаветы Міцкевіч у нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.