Кніга — святло жыцця

- 11:45Нам пішуць

У яслях-садзе № 4 Навагрудка прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі “Святло жыцця ў кнізе праваслаўнай”, прысвечаныя 1030-годдзю Хрышчэння Русі. З мэтай папулярызацыі сямейнага чытання кніг пра дабрыню, міласэрнасць, сяброўства, гісторыю праваслаўя на працягу тыдня ладзіліся мерапрыемствы. Выхавальнікі з дзецьмі размаўлялі на тэмы “Мае любімыя казкі”, “Нашы добрыя справы”, чыталі. Для бацькоў выхаванцаў сумесна з раённай бібліятэкай была падрыхтавана выстава дзіцячай літаратуры “Міласэрнасць і кніга”.

Бацькі з дзецьмі ўзялі ўдзел ў выставе малюнкаў “Чытаем разам з мамай”.

Кіраўнік гуртка “Урокі дабрыні” Вольга Уладзіміраўна Кузьміч падрыхтавала і правяла ранішнік “Адкрываючы кнігу — адкрываеш свет”. Выхаванцы чыталі вершы пра кнігу, гулялі ў гульні “Адгадай, з якой казкі?”, “Падкажы слоўца”, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра кнігу.

У канцы сустрэчы выхаванцы атрымалі праваслаўныя кнігі для сумеснага чытання з выхавальнікам і бацькамі.

Наталля ГУШЧЫНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 Навагрудка.